Сілавікі затрымалі беларуса за каментар пра тэракт у расійскім «Крокус Сіці Холе».
У «пакаяльным» відэа затрыманы ў кайданках і з перавязанай галавой.
«Персанаж так радаваўся тэракту ў „Крокус Холе“, што ў яго пачаліся праблемы з вухам…» — здзекліва пракаментавалі гэта сілавікі (аднаму з затрыманых падазраваных пасля тэракту ў Маскве адрэзалі вуха. — Заўв. рэд.). Яго таксама назвалі «фанатам тэрарыстаў».
На відэа хлопец кажа, што «быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі з нагоды негатыўнага каментара ў Instagram пра тэракт у «Крокус Сіці Холе».